Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Марина Золотова опубликовала первый пост после освобождения
  2. Еще одна страна освобождает заключенных под давлением США
  3. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі на панядзелак
  4. СМИ: Трамп поручил составить план вторжения в Гренландию
  5. Время дешевого доллара заканчивается: когда курс вернется к 3 рублям и куда пойдет дальше. Прогноз валютных курсов
  6. Главного балетмейстера минского Большого театра обвинили в плагиате
  7. Расіянка з сям'ёй прыехала на выходныя ў Мінск і абурылася, што вуліцы ў цэнтры пасля цыклона не пачышчаныя, — беларусы ёй адказалі
  8. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников — для них собираются ввести ужесточения
  9. З'явілася новаўвядзенне па пасведчаннях кіроўцы
  10. Эксперты объяснили, почему Россия ударила «Орешником» именно по Львову
  11. Опоздали на работу из-за сильного снегопада, а начальник грозит наказанием? Законно ли это — объясняет юрист
Читать по-русски


/

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Дональд Туск. Фото: Flickr / Kancelaria Premiera
Дональд Туск. Фота: Flickr / Kancelaria Premiera

Туск заявіў, што рашэнне прынятае сумесна з міністрам унутраных справаў і адміністрацыі. Адпаведнае распараджэнне будзе выдадзенае 23 верасня.

«Хачу праінфармаваць прапаўторнае адкрыццё памежных, чыгуначных і аўтамабільных пераходаў — тых, якія былі закрытыя ў сувязі з вучэннямі „Захад“ і, натуральна, у сувязі з ростам пагрозы і палітычнай і фактычнай нестабільнасці на нашых межах, у нашым рэгіёне», — заявіў Туск.

Прэм’ер адзначыў, што вучэнні скончыліся, але ў цэлым сітуацыя, «вядома, не вясёлкавая і не дае падставы для задавальнення ці радасці». Пры гэтым Туск дадаў, што пры рашэнні адкрыць мяжу былі прынятыя да ўвагі і эканамічныя інтарэсы польскіх перавозчыкаў, у тым ліку чыгуначных кампаній Польшчы.

— Мы прыйшлі да высновы, што гэтая прэвентыўная мера [закрыццё мяжы] выканала сваю задачу. І, вядома, гэты інструмент застаецца ў нашых руках. Калі ўзнікне такая неабходнасць, калі ўзрасце напружанасць ці мы сутыкнёмся з агрэсіўнымі паводзінамі каго-небудзь з суседзяў, мы без ваганняў зноў прымем рашэнне закрыць памежныя пераходы. Але на гэты момант уяўляецца, што непасрэдныя прычыны для іх закрыцця адпалі, — заявіў Туск.

Мяжа, паводле прэм’ера, адкрыецца ў 00.00 у ноч з 24 на 25 верасня.

— У ноч з серады на чацвер, апоўначы, памежныя пераходы будуць адкрытыя, — дадаў прэм’ер.

Нагадаем, 9 верасня Дональд Туск абвясціў пра рашэнне цалкам закрыць мяжу з Беларуссю апоўначы з 11 на 12 верасня. Ён патлумачыў гэты крок «ростам правакацый з боку Расіі і Беларусі» і сумеснымі вайсковымі вучэннямі «Захад-2025».

Мяжа была закрытая на няпэўны тэрмін. Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, які падпісаў пастанову пра гэта, падкрэсліў, што польскі бок не мае намеру «трымаць мяжу закрытай нават адзін дзень без неабходнасці».

18 верасня кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што яго краіна чакае ад Кітая дапамогі ў спыненні беларускіх правакацый на мяжы — тады мяжа будзе адкрытая.

Newsweek Polska са спасылкай на крыніцу ў польскім МЗС паведаміў, што Ван І намякнуў Сікорскаму, што кітайскія ўлады «правядуць шчырую размову з Лукашэнкам» наконт гэтай сітуацыі.

22 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўніком Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны Лі Сі. Беларускі палітык назваў закрыццё мяжы «недружалюбным крокам палякаў <…> супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі».

Пасля гэтага Лукашэнка запрасіў Лі Сі ў свой кабінет, каб сам-насам «расказаць сёе-тое і падзяліцца звесткамі на гэтую тэму». Лукашэнка дадаў, што «рэч тут не ў Беларусі, а Польшча грае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў».