Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники сделали предупреждение для работающих за границей — у некоторых есть риск попасть в финансовую ловушку
  2. На аўтарынку зноў усё літаральна перакулілася з ног на галаву — ёсць чарговае пацверджанне
  3. Яго пацыенты паміралі адзін за адным, але нікога гэта не хвалявала больш за 20 гадоў. Шакавальная гісторыя рэальнага «Доктара Смерць»
  4. «Шантажуюць і палохаюць». Дарадца Ціханоўскай — пра ціск на супрацоўнікаў Офіса і пераезд з Літвы пасля зніжэння ўзроўню аховы
  5. «Мы не гатовыя». У Беларусі выпаў першы снег
  6. Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі. У трох буйных прадпрыемстваў — новыя кіраўнікі
  7. Доллар пытался начать расти, но ничего не вышло — и вот почему: прогноз по валютам
  8. В РФ все меньше желающих подписывать контракты на войну, это ставит Путина перед выбором, но оба варианта ему не по душе
  9. В РФ радовались снятию санкций с «Белавиа» — мол, Минск может стать хабом для полетов в США. Прошел месяц — что с планами перевозчика
  10. Нужно приготовиться к подорожанию доллара. Прогноз эксперта
  11. Опубликован свежий рейтинг лучших университетов мира. Смотрим, удалось ли БГУ выкарабкаться из ямы 1501+
  12. Этому оппозиционеру предложили отдать приказ об аресте Лукашенко, но он не рискнул. Позже Литва признала его главой Беларуси
  13. Для водителей через несколько дней введут новшество
Читать по-русски


/

Тры гады таму на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі запусцілі «ўнікальную аперацыю» па стрымліванні цэн. Цяпер інфляцыя ўсё больш вырываецца з-пад рэгулявання, а насельніцтва раз-пораз скардзіцца на рост кошту ці перабоі з тымі ці іншымі таварамі. На колькі ў выніку здалося стрымаць інфляцыю і якую цану за гэта плаціць эканоміка ўжо цяпер, «Люстэрку» патлумачыў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Чаму ніяк не ўдаецца знайсці справядлівую цану?

Нягледзячы на тое, што ўлады вось ужо тры гады фактычна ўручную кіруюць цэнамі, прыкладна ў апошні год функцыянеры і Аляксандр Лукашэнка пачалі часта казаць пра неабходнасць выпрацаваць нейкае «справядлівае цэнаўтварэнне» ці знайсці «справядлівую цану». Аднак заявы на самым высокім узроўні так і не дапамаглі гэта зрабіць. Прычына, на думку Дзмітрый Крука, у ігнараванні эканамічнай логікі.

— Такое часта здараецца, калі спрабуюць дзейнічаць насуперак эканамічным аксіёмам. Як бы мы ні ставіліся сёння да беларускай эканомікі, яна дзейнічае на рынкавых прынцыпах. І калі спрабаваць унікаць рынкавага цэнаўтварэння, якое ў ёй і ёсць справядлівае (з пункту гледжання логікі рынку), то атрымліваеш на выхадзе працяглы пошук.

Тым не менш рэгуляванне дало пэўны эфект, адзначае аналітык. Без яго ў 2023 і 2024 гадах лічбы па інфляцыі былі б вышэйшыя — каля 8% гадавых. Па факце ж яна была 5,8% і 5,2% адпаведна. Але тут паўстае пытанне, чым давялося за гэта заплаціць, адзначае эканаміст.

Забяспечваць ранейшы рост заробкаў будзе ўсё складаней — прычына ў рэгуляванні

— Першае [чым заплацілі за ніжэйшую інфляцыю] - слабейшае фінансавае здароўе фірмаў, то-бок вытворцаў нефінансавага сектара, — кажа Дзмітрый Крук. — У нас 2023—2024 гады былі выдатнымі [у плане росту ВУП]. Калі эканоміка расце, то і фінансавае становішча кампаній мусіць паляпшацца. А ў нас па многіх паказчыках насуперак здароваму сэнсу яно пагаршалася. То-бок фірмы аслабленнем свайго фінансавага здароўя заплацілі за тое, што цэны заніжаныя.

Цяпер кампаніі адчуваюць сябе горш, таму рана ці позна гэта адаб’ецца на насельніцтве, падкрэслівае эканаміст. У прыватнасці, забяспечваць ранейшы рост заробкаў будзе ўсё складаней.

— У 2026 годзе, думаю, будзе запаволенне росту заробкаў. А ў нейкі момант гаворка перастане ісці нават пра намінальны рост, бо ўжо назапашаны ўзровень працоўных выдаткаў празмерна высокі.

А вось другое, чым эканоміка заплаціла за штучна стрыманыя цэны, — людзей закранула ўжо цяпер. Гэта звужэнне таварнага асартыменту. Аналітык падкрэслівае, што гэта відаць па тым, як у статыстыцы зніжаецца доля айчынных тавараў у раздробным гандлі.

— Беларускія вытворцы, вымушаныя стрымліваць цэны, адаптуюцца да сітуацыі і абмяжоўваюць пералік тавараў. І тады рынак у большай меры насычаюць даражэйшыя імпартныя прадукты. Тут жа ўскосная прыкмета гэтага — досыць бурны рост спажывецкага імпарту ў 2024-м і яшчэ большы — у 2025 годзе.

Трэці момант — гэта ўстойліва высокая адчувальная інфляцыя, якая апошнім часам паскараецца. Паводле звестак Нацбанка, у чэрвені яна вырасла да 11,9%.

Скриншот с сайта nbrb.by
Скрыншот з сайта nbrb.by

— Яна заўсёды і ва ўсіх краінах вышэйшая, чым зарэгістраваная, — тлумачыць Дзмітрый Крук. — Але ступень разрыву ў апошнія гады нарастае. І што яшчэ важней, у апошні прыкладна год паскарэнне адчувальнай інфляцыі досыць відавочнае (на графіцы вышэй чырвоныя слупкі. — Заўв. рэд.). Калі правесці паралелі з папярэднім пунктам: на фоне недахопу асартыменту, калі не задавальняецца жаданне спажыўцоў выбіраць, яны ўсё часцей звяртаюцца да даражэйшых тавараў. У выніку па статыстыцы інфляцыі, здавалася б, нізкая, бо яе стрымліваюць, але спажыўцы гэта далёка не заўсёды адчуваюць.

Адпаведна, узаемасувязь афіцыйнай інфляцыі, якая ў верасні склала 7,1%, з рэальным спажывецкім выбарам становіцца меншай.

— Гэтыя пойнты як мінімум ставяць пад сумнеў апраўданасць такога кроку (адміністрацыйнага стрымлівання цэн. — Заўв. рэд.). Так, нейкі вынік ёсць. Але яго ў поўнай меры не адчуваюць спажыўцы, да таго ж гэта адназначна кепска адбіваецца на фірмах, — кажа Дзмітрый Крук. — Але ўжо заплачаная цана [за гэтае рашэнне] не фінальная. За спробу стрымлівання цэн неабходна будзе плаціць далей.

Адзін з кірункаў гэтай «платы» — сур’ёзныя перадумовы для паскарэння росту цэн. Пры гэтым стрымліваць афіцыйную інфляцыю будзе ўсё складаней, бо фактары, якія ў гэтым дапамагалі, вычарпалі сябе.

Акрамя гэтага такая сістэма ў найбліжэйшыя гады можа негатыўна паўплываць на эканоміку ў цэлым, працягвае аналітык.

— Вялікая імавернасць, што на гарызонце 2026−2027 гадоў гэта сыграе ў іншы бок і пацягне за сабой як мінімум запаволенне [эканомікі], а пры яшчэ нейкіх негатыўных шоках не выключаю рэцэсіі і новых фінансавых шокаў. Разадзьмуты попыт у эканоміцы, якому спрыяла штучна зніжаная інфляцыя, можа ў будучыні, наадварот, выліцца ў дадатковыя праблемы з выпускам і даходамі. Тады радасць папярэдніх перыядаў абернецца праблемамі.

Эканаміст падкрэслівае, што ў апошнія паўтара-два месяцы ўлады пачалі звяртаць большую ўвагу на інфляцыю. Відавочна, яны зразумелі, што проста адміністрацыйнымі мерамі сітуацыі не вырашыш. І, як мяркуе аналітык, улады гатовыя ахвяраваць хуткім эканамічным ростам, каб засяродзіцца на барацьбе з ростам цэн. У выніку інфляцыя застанецца высокай: да 5% у 2026 годзе яна не знізіцца і, хутчэй за ўсё, будзе трымацца на ўзроўні 7−8% у год, чакае Дзмітрый Крук.

Чытайце таксама