Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Почему Зеленский так много упоминал Беларусь и пригласил Тихановскую в Киев? Спросили политических аналитиков
  2. Медведев вновь взялся за свое и озвучивает завуалированные ядерные угрозы в адрес США — чего добивается
  3. Женщина принесла сбитую авто собаку в ветклинику, а ей выставили счет в 2000 рублей. Врач объяснил, почему так дорого
  4. Пассажирка вышла из поврежденного в ДТП авто на трассе Р23. Ее насмерть сбил проезжавший мимо MAZ
  5. «Нелояльных в Беларуси много — будем их давить». Социолог рассказал о том, снизилось ли количество репрессий в 2025-м
  6. «Тебе думать не надо, мы уже подумали за тебя». Силовики опубликовали запись разговора с анархистом Дедком — спросили его, что это было
  7. «Диалог по освобождению — это торг». Александр Федута о своем деле, словах Колесниковой и о том, когда (и чем) все закончится в Беларуси
  8. Симптомы заметить сложно, а выживают немногие. Рассказываем, как не пропустить этот вид рака (он маскируется даже под «больную спину»)
  9. «Это они называют артезианской». Минчанка возмутилась качеством воды и показала фильтр — спросили химика, есть ли основания переживать
  10. Избавил литературу от «деревенского» флера и вдохновил на восстановление независимости. Пять причин величия Владимира Короткевича
  11. В Пинске на третьи сутки поисков нашли пропавшего подростка, который ушел из дома семейного типа
  12. Молочка беларусского предприятия лидирует по продажам в России. Местные заводы недовольны


Кожны месяц у жыцці беларускага грамадства здараецца шмат розных падзей, як больш, так і менш значных. Што важнага адбылося ў лютым і — шырэй — мінулай зімой, у сваёй калонцы расказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Генадзь Коршунаў

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук Беларусі. З 2018 па 2020 год быў дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН. Цяпер — вядучы супрацоўнік ЦНІ, вядзе тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы».

Пэўна, самымі значнымі падзеямі мінулага месяца сталі дзве вельмі розныя, ды аднолькава выбуховыя падзеі — дыверсія супраць расійскага самалёту А-50 і нараджэнне моладзевага руху «ЧВК Рэдан». Пра гэтыя падзеі ўжо сказана і напісана шмат, а будзе яшчэ болей. Праўда, калі наступствы дыверсіі будуць адгукацца яшчэ доўга (у тым ліку новым усплёскам рэпрэсій), то хваля папулярнасці «Рэдану», хутчэй за ўсё, знікне гэтак жа хутка, як і ўзнікла. Але толькі ў тым выпадку, калі ўлады самі — цалкам штучна — не будуць падтрымліваць да іх інтарэс грамадства. Напрыклад, выкарыстоўваючы гэтае моладзевае «ЧВК» як яшчэ адну падставу для ўзмацнення кантролю і ціску на моладзевую частку грамадства.

Але гэта ўсё хутчэй справа будучыні.

Калі ж казаць пра мінулыя месяцы, то хацелася б акрэсліць некалькі супярэчлівых момантаў, якія, на першы погляд, не вельмі павязаныя адзін з адным. А з другога боку — адлюстроўваюць нешта цікавае.

6 лютага Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні так званай камісіі па вяртанні тых, хто з'ехаў за мяжу, ратуючыся ад палітычнага пераследу на радзіме. Пазней, падчас інтэрв'ю замежным журналістам, прагучаў заклік: «Давайце перагарнём старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!» А ў той жа час розныя прадстаўнікі ўладаў (ад пракурора Шведа да Міністэрства культуры) робяць заявы пра неабходнасць рознага кшталту ціску на «нязгодных». Да таго ж людзей, што вяртаюцца з-за мяжы, працягваюць і затрымліваць, і арыштоўваць, і судзіць. Зусім рознанакіраваныя працэсы.

Выносяцца дурныя прысуды выбітным беларусам і беларускам. Але пры гэтым — дзіўныя справы! — сяму-таму суддзі даюць меней, чым прасілі пракуроры. Так, напрыклад, Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў замест 19, а Алесю Бяляцкаму — 10 замест 12. Больш за ўсё тут «пашчасціла» Уладзіміру Астапенку (былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне, зараз чалец АПК), які нават паспеў трапіць пад «амністыю». Астапенку завочна асудзілі на 5 гадоў, аднак паводле амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства адзін год скасавалі. Што для чаго?

Нешта не вельмі зразумелае адбываецца ў дзяржпалітыцы адносна беларускай мовы. З аднаго боку, беларускія выдавецтвы знішчаныя, за вядзенне непалітычных тг-каналаў, але прысвечаных беларускай мове, можна наўпрост патрапіць за краты (кейсы каналаў «Па-беларуску» і «За адзіную беларускую мову ў Беларусі»), а беларуская лацінка маркіруецца ледзь не як інструмент паланізацыі Беларусі. З другога боку — па патрабаванні Саўміна да 20 студзеня 2023-га ўсе дзяржустановы мусілі зрабіць беларускамоўныя версіі сваіх сайтаў, гадзіннікавы завод «Луч» запускае серыю прысвечаных Дню роднай мовы гадзіннікаў, а дэпутат Марзалюк выступае за пазітыўную дыскрымінацыю беларускай мовы.

Таксама дзіўнае часам здараецца ў прасторы беларускіх медыя: адной рукой з іх здымаюць блакіроўкі, другой — прызначаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Часам з адным і тым жа медыя гэта адбываецца амаль адначасова. Самы яскравы прыклад — «Новы час». Блакіроўку з сайта выдання знялі 22 снежня (цяпер сайт нібыта належыць агенцтву падарожжаў. — Прым. рэд.), а яго тэлеграм-канал «экстрэмістамі» прызначылі 17 студзеня. Ад адной падзеі да другой прайшло менш месяца. Хаця гэта ўжо не прынцыпова. Цяпер усе незалежныя беларускія журналісты (прынамсі, якія ўваходзяць у БАЖ) з'яўляюцца сябрамі аднаго вялікага «экстрэмісцкага фарміравання».

Яшчэ момант, на які ў Беларусі звычайна звяртаецца мала ўвагі, — міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЕС працягваецца, ён не скончыўся пасля адводу мігрантаў ад памежнага пераходу ў лістападзе пазамінулага году. Дасюль бываюць дні, калі, напрыклад, на беларуска-польскай мяжы здараецца больш чым па 100 спроб нелегальнага перасячэння мяжы, якім, як сцвярджае польскі бок, спрыяюць беларускія памежнікі. І тут дзіўна, што ў лютым беларускія сілавікі ў аграсядзібе пад Мінскам затрымалі амаль 100 мігрантаў. Чым менавіта гэтыя грамадзяне Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака не дагадзілі беларускім уладам — невядома.

Прыклады незразумелых дзеянняў беларускага рэжыму можна працягваць. Так, у прыватнасці, сюды можна дадаць распачатую практыку продажу «індульгенцый» за ўдзел у падзеях 2020 года ці невялікае зніжэнне колькасці затрыманняў па палітычных матывах у студзені — лютым 2023 года. Чым ёсць кожны з гэтых момантаў паасобку, адказаць цяжка. Але калі глядзець на іх разам, агулам, то з’яўляецца адчуванне, што пэўныя супярэчнасці ва ўладным апараце назапашваюцца і пакрысе пачынаюць праяўляцца тым ці іншым чынам.

Наколькі ўсё гэта значна і як гэта будзе адбівацца на агульнай устойлівасці вертыкалі ўлады, пакажа час. Але тое, што зараз падаецца відавочным, — гэта адсутнасць у прадстаўнікоў рэжыму нейкай агульнай стратэгіі і супольнай упэўненасці ў будучым.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.