Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Да Сяргея Ціханоўскага ўзнікла шмат пытанняў пасля сітуацыі ў ЗША, але ў яго няма часу адказваць
  2. Лукашэнка патрабаваў навесці парадак з абменам валюты. На гэтым фоне Нацбанк з 25 верасня ўвёў змяненні
  3. Сяргей Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст беларусам «з нагоды сітуацыі ў Нью-Ёрку»
  4. Праекты гэтага ўплывовага ў свой час палітыка пацярпелі крах, але ўсе беларусы ведаюць яго дзякуючы хобі — расказваем
  5. БЧ адмяніла некаторыя цягнікі праз сутыкненне аўто з цягніком у Смаленскай вобласці
  6. Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю. Першым аформілі няўдачлівы аўтобус, які не паспеў праскочыць перад самым закрыццём
  7. Ураджай у небяспецы. Сіноптыкі расказалі, што можа нарабіць надвор'е ў выходныя
  8. Кіраўнік МЗС Рыжанкоў у ААН палохаў «Тэрмінатарам» і абвінаваціў Захад ва ўзвядзенні «сіліконавай заслоны»
  9. Российское наступление на Купянск оказалось под угрозой срыва — аналитик
  10. Польшча заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь на выпадак «закрыцця межаў ці іншых непрадбачаных абставінаў»
  11. Нацбанк прыняў рашэнне, якое датычыць крэдытаў на нерухомасць
  12. «Гэта не звычайная сямейная разборка». Меркаванне пра публічны ціск Сяргея Ціханоўскага на Святлану ў Нью-Ёрку
  13. «Люди были в шоке». Поговорили с организатором встречи с Тихановскими в Нью-Йорке
Читать по-русски


/

Прадстаўнікі дырэктарата BYSOL і чальцы ўнутранай камісіі патлумачылі, як было прынятае выніковае рашэнне пра далейшы лёс заснавальніка арганізацыі Андрэя Стрыжака пасля абвінавачанняў яго ў харасменце. Праўда, кампраміс задаволіў не ўсіх — фонду пакінулі тры чалавекі. Як у BYSOL тлумачаць свой вердыкт і што будзе далей?

Андрей Стрижак во время интервью проекту "ТОК". 21 июля 2024 года. Скриншот видео "ТОК"
Андрэй Стрыжак падчас інтэрв'ю праекту «ТОК». 21 ліпеня 2024 года. Скрыншот: відэа «ТОК»

«Рашэнне прынятае праз разыходжанні ў каштоўнасным плане»

Андрэй Стрыжак — адзіны заснавальнік літоўскай юрыдычнай асобы BYSOL (літоўская Labdaros ir paramos fondas BYSOL), а таксама польскай BYSOL PL FOUNDATION і амерыканскай BYSOL USA International Foundation. Мяркуючы з паведамлення фонду, як заснавальнік Стрыжак не пагадзіўся з першапачатковым рашэннем дырэктарата і ўнёс свае прапановы, якія той прыняў.

«Люстэрка» пацікавілася, ці мог дырэктарат дзейнічаць незалежна ад меркавання заснавальніка і ці не ціснуў Стрыжак на каманду падчас прыняцця рашэння.

Прадстаўніца дырэктарата BYSOL, якая папрасіла не называць яе імя з меркаванняў бяспекі, патлумачыла, што юрыдычна фонд трапіў у складаную сітуацыю, дзе апошняе слова заставалася за Андрэем Стрыжаком як заснавальнікам. Пры гэтым яна падкрэсліла, што дырэктарат прымаў свае рашэнні без ціску.

— Рашэнне было прынятае без уліку волі або меркавання Стрыжака. Калі б быў нейкі ціск, рашэнне было б зусім іншым, — сказала прадстаўніца дырэктарата. — Важна разумець, што гэта было першае рашэнне заснавальніка за ўсе гэтыя гады. Ён ніяк не ўмешваўся, не вяршэнстваваў і не ціснуў на рашэнні дырэктарата, якія заўсёды прымаліся калегіяльна. Але фармальна сітуацыя выглядае так, што юрыдычна апошняе слова за заснавальнікам, і мы аказаліся ў сітуацыі, дзе воля заснавальніка адыграла вырашальную ролю. Гэта той выпадак, калі праявіўся аспект, які да гэтага моманту сябе ніяк не паказваў.

У заяве фонду па выніках праверкі гаворыцца, што тры супрацоўнікі пасля праверкі пакінулі фонд. Чаму яны гэта зрабілі? Праз нязгоду з выніковым рашэннем дырэктарата BYSOL? Былая аперацыйная дырэктарка фонду Анна Дапшэвічутэ, якая аказалася адной з тых, хто сышоў, пацвердзіла, што прычынай сапраўды сталі рознагалоссі.

— У нас вялікая частка каманды — гэта непублічныя людзі, таму з усіх траіх толькі я магу публічна сказаць пра тое, што сышла. Ёсць яшчэ два чалавекі, але я нават не буду казаць, якія яны пазіцыі займалі, бо гэта нашыя ўнутраныя правілы: хтосьці хоча быць публічным, хтосьці — не. Магу сказаць за сябе: гэтае рашэнне ў першую чаргу прынятае праз разыходжанні ў каштоўнасным плане. Для мяне гэта стала ключавым, — заявіла Дапшэвічутэ.

Фонд таксама паведаміў, што камісія выявіла 12 выпадкаў харасменту. Ці былі заявы ў паліцыю па іх?

— Ні па якіх выпадках не было пададзена заяваў у паліцыю ці некуды яшчэ. Па-першае, гэта было жаданне саміх заяўніц. Па-другое, тут ёсць і юрыдычны нюанс: з улікам таго, што ўсе ў эміграцыі, у розных краінах, не зусім зразумела, у органы якой краіны з гэтай нагоды трэба было б звяртацца. Так далёка гэтая сітуацыя не заходзіла, — патлумачыла Анна Дапшэвічутэ.

Яна падрабязна расказала пра механізм верыфікацыі кейсаў, які быў пабудаваны на ананімнасці і даверы да незалежных пасярэднікаў.

— Камісія стварыла ўмовы, каб з’явілася некалькі «пунктаў уваходу», па якіх можна было звярнуцца з кейсамі. Акрамя звароту наўпрост у BYSOL можна было звярнуцца да актывісткі Насты Базар і ў рэдакцыю «Еўрарадыё», — заявіла Дапшэвічутэ. — Кейсы былі атрыманыя праз гэтых давераных асоб, і на сумесным званку мы іх ананімна абмеркавалі. Асобы пацярпелых камісіі невядомыя. Далей нашымі даверанымі асобамі рознымі спосабамі была праведзеная верыфікацыя кейсаў: гэта былі размовы са сведкамі, размовы з самімі пацярпелымі, перасячэнне фактаў у гісторыях не звязаных паміж сабой людзей, а таксама аналіз перапісак.

Што будзе са Стрыжаком далей?

Прадстаўнікі дырэктарата BYSOL адзначылі, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на ўмовах шасцімесячнага выпрабавальнага тэрміну. Цягам гэтага часу ён будзе займаць пасаду кансультанта. Яго дакладныя абавязкі яшчэ трэба будзе вызначыць, але ўжо цяпер ясна, што ён цалкам пазбаўлены кіраўнічых, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцый. Прадстаўніца дырэктарата падкрэсліла, што шасцімесячны тэрмін — гэта не саступка Андрэю Стрыжаку, як можна было б зрабіць выснову з заявы.

— Шэсць месяцаў — гэта максімальны тэрмін, і тут не было суперпрынцыповай пазіцыі. Гэта было рашэнне, прапанаванае Андрэем як заснавальнікам у працэсе абмеркавання, і мы як дырэктарат не палічылі гэта прынцыповым пытаннем. Гэты перыяд таму і называецца выпрабавальным, каб разабрацца, наколькі мы можам цяпер працаваць разам. У нас ідзе досыць вялікая перабудова ў камандзе, у працэсах, і нам трэба зразумець, наколькі мы зможам усё гэта раскласці, каб каманда працавала эфектыўна, — склала прадстаўніца дырэктарата і дадала, што гэты тэрмін можа быць скарочаны.

Чытайце таксама